Кадыраў папрасіў, каб яго знялі з пасады кіраўніка Чачэніі
- 6.05.2025, 16:07
- 11,276

Пра гэта ён расказаў асабіста.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў папрасіў, каб яго вызвалілі ад пасады. Пра гэта ён асабіста распавёў у каментары ІА «Чечня сегодня».
Кадыраў пракаментаваў чуткі аб сваёй адстаўцы, заявіўшы, што таксама чуў пра гэта.
- Пішуць усялякае-рознае. Я, наадварот, сам прашу, каб мяне вызвалілі з пасады. У другога будуць свае ініцыятывы, сваё бачанне. Спадзяюся, што маю просьбу падтрымаюць, - сказаў ён.
Праўда, ён не ўдакладніў, да каго менавіта звяртаецца з просьбай зняць з яго паўнамоцтвы кіраўніка Чачэніі.
Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя, што стан здароўя кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава пагаршаецца, таму ён актываваў працэс перадачы ўлады.