6 траўня 2025, aўторак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Hill: Трамп сустрэўся з балерынай, вызваленай з расейскай турмы

12
The Hill: Трамп сустрэўся з балерынай, вызваленай з расейскай турмы

Раней расейскі суд абвінаваціў яе ў «дзяржаўнай здрадзе».

У Авальным кабінеце Белага дома адбылася нечаканая і кранальная сустрэча - прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыняў амерыканскую балерыну Ксенію Карэліну, вызваленую з расейскай турмы ў рамках нядаўняга абмену зняволенымі, піша The Hill (пераклад - сайт Charter97.org).

«Віншую. Вельмі прыемна. Гэта вялікі гонар для мяне», — сказаў прэзідэнт ЗША ў звароце да Карэлінай. Ён пацікавіўся, колькі часу яна правяла ў зняволенні.

У Карэлінай падвойнае грамадзянства — ЗША і Расеі. Балерыну арыштавалі ў Екацярынбурзе ў лютым 2024 года. Падставай паслужыла ахвяраванне крыху больш чым $50 на адрас амерыканскага фонду, які надае дапамогу Украіне. Гэтага выстарчыла, каб расейскі суд абвінаваціў яе ў «дзяржаўнай здрадзе» і прысудзіў да 12 гадоў калоніі.

Са слоў прадстаўнікоў Дзярждэпартамента, Карэліна, была прызнаная «неправамерна затрыманай». Арышт адбыўся падчас яе візіту да сваякоў у Расею.

Вызваленне балерыны стала магчымым у выніку абмену: наўзамен Масква атрымала Артура Пятрова, грамадзяніна Расеі і Нямеччыны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках