6 траўня 2025, aўторак, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Загад Хэгсэта аб скасаванні паставак зброі Украіне застаў Белы дом знянацку

3
Reuters: Загад Хэгсэта аб скасаванні паставак зброі Украіне застаў Белы дом знянацку

Паведамляецца аб росце хаосу ў Пентагоне.

У першыя дні другога прэзідэнцкага тэрміна Дональда Трампа ЗША раптоўна спынілі 11 грузавых рэйсаў з артылерыйскімі набоямі і зброяй, якія накіроўваліся ва Украіну. Пастанова аб прыпыненні паставак, як высветлілася пазней, зыходзіла з офіса міністра абароны Піта Хэгсэта - без ведама самога прэзідэнта і ключавых чальцоў Рады нацбяспекі, піша Reuters (пераклад - сайт Charter97.org).

«Гэта быў вусны загад ад SECDEF (Міністр абароны Піт Хэгсэт)», – паказана ў дакументах камандавання транспартавання ўзброеных сіл ЗША (TRANSCOM), з якімі азнаёмілася агенцтва Reuters. Паўза выклікала трывогу ў Кіеве і Варшаве, дзе каардынуюцца пастаўкі. Украінскі бок тэрмінова звярнуўся па тлумачэнні - адказу не было.

Толькі праз некалькі дзён пастаўкі аднавіліся. У Белым доме паведамілі, што Хэгсэт дзейнічаў нібыта на ўказанне Трампа, аднак крыніцы ўнутры адміністрацыі зняпраўджваюць гэта: «Прэзідэнт не аддаваў загад аб спыненні дапамогі», - сцвярджаюць яны.

«Гэта тыпова для іх падыходу: рухацца хутка, ламаць асновы і разбірацца па ходзе справы», – адзначыў Марк Кансіян, эксперт амерыканскага «Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў» (CSIS).

Унутраныя крыніцы гавораць аб росце хаосу ў Пентагоне: неспрактыкаваныя кадры, ідэалагічныя рознагалоссі і кулуарныя гульні падрываюць складнасць замежнай палітыкі ЗША. Тым часам Украіна, якая змагаецца на ўсходнім фронце, стала ахвярай закулісных інтрыг Вашынгтона.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках