«Інтэр» - «Барселона»: калі пачнецца матч Лігі чэмпіёнаў
1- 6.05.2025, 19:33
- 2,152

Першы паядынак паміж гэтымі камандамі скончыўся з лікам 3:3.
Сёння, 6 траўня, адбудзецца матч у адказ паўфіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА, у якім сустрэнуцца «Інтэр» і «Барселона».
Гульня пройдзе на стадыёне «Сан-Сіра (Джузэпэ Меацца)» у Мілане.
У якасці галоўнага арбітра сустрэчы выступіць Шымон Марціняк з Польшчы. Стартавы свісток суддзі прагучыць а 22:00 паводле Менску.
Першы матч паміж гэтымі камандамі скончыўся з лікам 3:3.
У фінале Лігі чэмпіёнаў «Інтэр» або «Барселона» сустрэнуцца з пераможцам пары «Арсенал» - «ПСЖ».