6 траўня 2025, aўторак, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеяц спусціўся ў раку Маскву з плакатам «Пуцін-Гітлер»

13
Расеяц спусціўся ў раку Маскву з плакатам «Пуцін-Гітлер»

Відэа.

У Маскве ў аўторак быў затрыманы актывіст "Нямцова моста" Рыгор Саксонаў. Гэта адбылося пасля таго, як ён з плакатам з надпісам "Putin — Hitler", словам Stop і выявай свастыкі спусціўся ў раку Маскву з Вялікага Маскварэцкага моста, дзе размешчаны народны мемарыял на месцы забойства апазіцыянера Барыса Нямцова.

Шэраг тэлеграм-каналаў паведаміў аб тым, што невядомы скочыў з плакатам у раку. Аднак на відэа, апублічаным SOTAvision, бачна, што актывіст спускаецца ў ваду па вяроўцы.

Baza пасля ўдакладніла, што актывіст быў у гідракасцюме. Па звестках канала, 68-гадовы Саксонаў зрабіў гэта "на спрэчку з таварышам". Да актывіста падплылі паліцыянты на катары і затрымалі. Паводле RusNews, яго павезлі на аўто хуткай дапамогі ў суправаджэнні паліцыі.

Іншыя актывісты "Нямцова моста" пацвердзілі журналістам, што затрыманы быў менавіта Саксонаў. Гэты апазіцыйны актывіст удзельнічае ў падтрыманні народнага мемарыяла на мосце. Яго неаднаразова затрымлівала паліцыя.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках