Карні на сустрэчы з Трампам заявіў, што Канада не прадаецца
6- 6.05.2025, 21:06
- 3,242

Прэзідэнт ЗША параіў прэм'еру Канады не заракацца.
Прэм'ер-міністр Канады Марк Карні на сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам заявіў, што Канада не прадаецца. На што амерыканскі лідар параіў не заракацца, перадае Sky news.
На прэс-канферэнцыі ў Белым доме журналісты запыталіся ў канадскага прэм'ера пра пагрозы Трампа зрабіць краіну "51-м штатам ЗША". Ён адзначыў, што "некаторыя месцы ніколі не прадаюцца".
«Яна не прадаецца і ніколі не будзе прадавацца. Але магчымасць крыецца ў партнёрстве і ў тым, што мы можам пабудаваць разам», - сказаў Кэрні.
У той жа час Трамп прызнаў, што Канада нарошчвае свой вайсковы ўдзел.
"Але ніколі не кажы ніколі", - рэзюмаваў ён.