Беларусы масава едуць у Тайланд
4- 6.05.2025, 21:17
- 2,800

Колькасць турыстаў вырасла ў некалькі разоў.
Колькасць беларусаў, якія выбіраюць для адпачынку Тайланд, з пачатку года павялічылася адразу ў 2,5 разы, піша Myfin.by.
Так, за першыя чатыры месяцы 2025-га гэтую азіяцкую краіну наведалі 16 125 турыстаў з Беларусі. Гэта на 151,8 адсотка больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.
Дарэчы, Расея займае трэцяе месца па колькасці турыстаў у Тайландзе, уступаючы толькі Кітаю і Малайзіі.
Са студзеня па красавік ў гэтую краіну заехала 880 тыс. расейцаў, што на 15, 2% больш, чым годам раней.