7 траўня 2025, Серада, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: Пошліны ЗША могуць нанесці ўдар па беларускай прамысловасці

7
Мясніковіч: Пошліны ЗША могуць нанесці ўдар па беларускай прамысловасці

Былы прэм'ер-міністр анансаваў "вельмі складаную сітуацыю".

Былы прэм'ер-міністр і экс-старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч даў інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка", заўважыла "Люстэрка". Сярод іншага, ён выказаў меркаванне, што ўведзеныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пошліны на гандаль з Кітаем могуць нанесці ўрон беларускай эканоміцы.

Паводле слоў Мясніковіча, цяпер "многія дзяржавы мяняюць умовы гандлю", у сувязі з чым неабходна "аператыўна ў рамках і "саюзнай дзяржавы", і Еўразійскага эканамічнага саюза прымаць рашэнне аб рабоце на ўнутраным рынку".

“Бо што такое пошліны больш за 100% на кітайскі імпарт, уведзеныя ЗША? Тавары з Паднябеснай актыўна пойдуць у тым ліку на расейскі і беларускі рынкі. Айчынная лёгкая прамысловасць можа аказацца ў вельмі складанай сітуацыі. Трэба сур'ёзна думаць, як абараніць нашага вытворцу тавараў. На першы план сёння выходзіць абарона нацыянальных эканамічных інтарэсаў”, - адзначыў экс-прэм'ер.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках