Дроны УСУ стукнулі па важным расейскім заводзе ў Саранску
4- 7.05.2025, 7:39
- 7,386

Пачаўся пажар.
Беспілотнікі УСУ атакавалі важныя расейскія аб'екты ў Саранску. У выніку атакі БПЛА ў горадзе зафіксаваны пажары.
Як паведаміў кіраўнік Мардовіі Арцём Здунаў, у Саранску абвясцілі беспілотную небяспеку. Працавала сістэма абвесткі. Чыноўнік заклікаў выконваць меры бяспекі
Са слоў мясцовых, у пачатку шостай раніцы па мясцовым часе іх разбудзіла трывожная сірэна, таксама прагрымела некалькі магутных выбухаў у адным з прамысловых раёнаў. Пасля гэтага непадалёк мясцовага завода ў раёне Хімаш пачаўся пажар, піша SHOT.
«Астра» таксама піша аб магутным пажары ў раёне Хімаша. Канал “Аператыўны УСУ” паведамляе, што беспілотнікі пашкодзілі завод вытворчасці оптавалакна.
“У расейскім Саранску на заводзе вытворчасці оптавалакна парад пачаўся раней запланаванага”, - гаворыцца ў паведамленні.