Прыніжэнне не дапамагло Лукашэнку
4- Telegram-канал "Нік і Майк"
- 7.05.2025, 10:35
- 18,820

Дыктатар застаўся без грошай.
Лукашэнка рыхтуецца да паездкі ў Маскву. Гэтым разам значна больш асцярог, чым раней.
Палохаюць украінскія беспілотнікі, палохае і тое, што для Пуціна ён перастаў быць нечым вельмі важным. Але самае крыўднае, што відавочна грошай не дадуць.
Не дапамагло прыніжэнне ў Валгаградзе і апраўданні за георгіеўскую стужачкі. Бо справа ж не ў прыніжэнні і не ў стужачках. Мала таго, што проста не патрэбны, дык яшчэ наблытаў у інда-пакістанскіх справах. Раней былі грошы ў абмен на пацалункі, зараз прыніжэнне ў абмен на нішто.
Так ці інакш на парадзе галоўную скрыпку ў якасці замежнага госця будзе іграць Сі Цзіньпін, а ўсе астатнія толькі антураж.
Засталося толькі некалькі інтрыг.
Ці павіншуе Лукашэнка Дональда Трампа з Днём Перамогі 8 траўня і ці падорыць падарунак?
Якія арыгінальныя (напраўду няма) хады будуць зробленыя, каб умяшацца ў выбары прэзідэнта Польшчы.
Telegram-канал "Нік і Майк"