Беларус Протас закінуў першую шайбу ў плэй-оф НХЛ у кар'еры
- 7.05.2025, 9:41
- 1,200

Аднак “Вашынгтон” саступіў
Беларускі форвард Аляксей Протас закінуў першую шайбу ў плэй-оф НХЛ у сваёй кар'еры, праўда, яго клуб саступіў на старце новай серыі турніру ў овертайме— 1:2 (0:0, 1:0, 0:1, 0:1).
У першым матчы другога раўнда Кубка Стэнлі “Вашынгтон” дома прымаў “Караліну”. Лік у другім перыядзе адкрыў беларускі форвард “Кэпіталз”. Аднак гэтага не ставала для агульнай перамогі. У трэцім перыядзе Логан Станковен зраўняў лік, а ў овэртайме Джэйкаб Славэн прынёс перамогу “Караліне”.