8 траўня 2025, Чацвер, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пакістан прапануе Індыі мір

6
Пакістан прапануе Індыі мір

З заявай выступіў міністр абароны краіны.

Пакістан гатовы спыніць вайсковы канфлікт з Індыяй, калі Нью-Дэлі таксама пагодзіцца на гэта, заявіў міністр абароны Ісламскай Рэспублікі Хаваджа Асіф. «Цягам апошніх двух тыдняў мы ўвесь час заяўлялі, што ніколі не распачнём варожых дзеянняў у дачыненні да Індыі. Але калі на нас нападуць, мы адкажам. Калі Індыя адступіць, мы, безумоўна, пакладзём канец гэтай напружанасці», - сказаў Асіф у інтэрв'ю Bloomberg TV.

У ноч на 7 траўня Індыя абвясціла аб пачатку аперацыі “Сіндур”, накіраванай супраць “тэрарыстычнай інфраструктуры” ў Пакістане, піша The Moscow Times.

Яна стала адказам на напад узброеных баевікоў на турыстаў у горадзе Пахалгам у горным раёне Анантнаг саюзнай тэрыторыі Джаму і Кашмір, якая адбылася 22 красавіка. Тады 26 чалавек загінулі, а дзясяткі атрымалі раненні. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка “Фронт супраціву”, якая з'яўляецца адгалінаваннем “Лашкар-і-Тайба". У рамках аперацыі “Сіндур” Індыя нанесла ўдары па “тэрарыстычных лагерах” у падкантрольнай Ісламабаду частцы Кашміра — у Бахавалпуры, Катлі, Сіялкоце, Мурыдцы, Музафарабадзе і іншых населеных пунктах. Як піша Hindustan Times, у частцы лагераў знаходзяцца штабы і навучальныя цэнтры ісламісцкіх тэрарыстычных груповак “Джаіш-е-Мухамад” і “Лашкар-і-Тайба”. Адзін з лагераў у акрузе Нараваў служыць базай для беспілотнікаў, з дапамогай якіх на тэрыторыі Індыі скідалі зброю, боепрыпасы і наркотыкі, сцвярджае выданне. Усяго было ліквідавана 12 тэрарыстаў, яшчэ 55 атрымалі раненні. У Нью-Дэлі падкрэслілі, што ні адзін пакістанскі ваенны аб'ект атакаваны не быў і што дзеянні не насілі эскалацыйнага характару.

Аднак Пакістан палічыў актам вайны ўдары Індыі. Паводле звестак Ісламабада, у выніку атакі Нью-Дэлі загінулі прынамсі 26 мірных жыхароў, 46 атрымалі раненні. У адказ Пакістан нанёс удары, як з паветра, так і з зямлі па вайсковых аб'ектах на тэрыторыі Індыі. Мінабароны Ісламскай Рэспублікі заявіла аб знішчэнні пяці індыйскіх знішчальнікаў, у тым ліку двух Rafale французскай вытворчасці. Таксама, са звестак тэлеканала Samaa, Пакістан пабіў штаб брыгады індыйскіх узброеных сіл. Пасля гэтага, са слоў пакістанскага міністра інфармацыі і радыёвяшчання Атаула Тарара, індыйскія вайскоўцы паднялі белы сцяг у некалькіх раёнах, у прыватнасці на комплексе Чора на лініі кантролю ў Кашміры. Індыя гэтыя звесткі не пацвярджала.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках