«Насалоджвайся сваёй гарэлкай»
23- 7.05.2025, 10:20
- 14,728

Арына Сабаленка запісала відэа і выклікала абурэнне фанатаў.
На знакамітую тэнісістку беларускага паходжання Арыну Сабаленку чарговым разам абрынулася хваля крытыкі з боку інтэрнэт-карыстальнікаў. Гэтым разам падставай стала кароткае відэа, апублікаванае спартоўкай са святкавання яе дня нараджэння, піша «Тэлеграф» .
У Instagram-старонцы беларускі з'явілася відэа, у якім яна прадэманстравала сваю ўлюбёную марку тэкілы — мексіканскую купажаваную тэкілу Maestro Dobel Tequila. Подпіс пад відэа пры гэтым абвяшчаў, што яна адзначае «найлепшы дзень у годзе», 5 траўня — нацыянальнае свята Мексікі, якое адзначае перамогу мексіканскіх войскаў у бітве пры Пуэбле 5 траўня 1862 года. Зразумела, гэта не больш чым жарт спартоўкі — у гэты дзень яна адзначала сваё 27-годдзе.
Нягледзячы на святочны і, адпаведна, выходны дзень, на думку многіх яе падпісчыкаў, тэнісістка не павінна была сабе дазваляць расслабіцца з алкаголем, ну ці як мінімум — не афішаваць гэта, паколькі некаторыя расцанілі допіс як прапаганду нездаровага ладу жыцця.
«Вы цяпер нумар адзін. Вы павінны адчуваць за сабой адказнасць і не заахвочваць ўжыванне алкаголю. Спорт і алкаголь — слабы дуэт і да таго ж горшы прыклад для моладзі. Гэта расчароўвае», - напісаў адзін з падпісчыкаў на старонцы знакамітай тэнісісткі.

Пікантнасці сітуацыі надае той факт, што Сабаленка цяпер рыхтуецца да чарговага турніру-тысячніка WTA. На гэты раз тэнісістцы, якая акурат перад сваім днём нараджэння перамагла ў прэстыжным тэнісным турніры катэгорыі WTA-1000 у Мадрыдзе, трэба будзе спаборнічаць на кортах у Рыме. Дзякуючы таму, што беларуска лідарка ў рэйтынгу WTA, першыя матчы яна прапускае і фактычна спаборніцтвы для яе пачнуцца толькі ў канцы тыдня. Нягледзячы на гэта многія інтэрнэт-карыстальнікі былі вельмі катэгарычныя ў сваіх выказваннях.
«Класны лідар. WTA - гэта тыя каштоўнасці, якія вы зараз прасоўваеце? Віншую, Арына Сабаленка. Ты неймаверны прыклад для пераймання для маладых спартоўцаў. Атрымлівай асалоду ад сваёй гарэлкі», - напісаў адзін з карыстальнікаў у сацсетцы X.