8 траўня 2025, Чацвер, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль пракаментаваў магчымую адстаўку Кадырава

Крэмль пракаментаваў магчымую адстаўку Кадырава

Чачэнскі дыктатар просіць яго звольніць.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін у сераду, 7 траўня, збіраецца правесці сустрэчу з кіраўніком Чачэніі Рамзанам Кадыравым, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, піша расейскае прапагандысцкае агенцтва «Інтэрфакс».

Са слоў Пяскова, Кадыраў возьме ўдзел у пашыраных міжнародных сустрэчах з некаторымі замежнымі дэлегацыямі, якія прыбудуць у Маскву для ўдзелу ў парадзе на 9 траўня.

6 траўня чачэнскі дыктатар Рамзан Кадыраў заявіў, што папрасіў Пуціна звольніць яго з пасады. Паводле звестак расейскіх СМІ, Кадыраў ужо рабіў аналагічныя заявы ў 2022, 2017 і 2016 гадах. Тады яго ініцыятывы не падтрымалі.

Да гэтага «Новая газета Еўропа» пісала, што Кадыраў рыхтуе змену ўлады ў Чачэніі і прызначыў пераемнікам свайго непаўналетняга сына Адама.

У 2024 годзе выданне паведамляла, што Кадыраў больш за пяць гадоў пакутуе ад хваробы, смяротнасць ад якой дасягае 80%, — некроз падстраўнікавай залозы. Журналісты мяркуюць, што ягоная хвароба прагрэсуе. Хоць Кадыраў і спрабуе схаваць пагаршэнне стану падвышанай медыйнай актыўнасцю, у апошнія месяцы ён усё часцей надоўга знікае з публічнай прасторы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках