8 траўня 2025, Чацвер, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў

8
ДАІ пачне закрываць аўташколы за дрэнныя вынікі вучняў

Навучальныя цэнтры сістэматычна «штампуюць» непадрыхтаваных кіроўцаў.

На нарадзе ўрадавай камісіі аб бяспецы дарожнага руху абмеркавалі ўзровень падрыхтоўкі будучых кіроўцаў. Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак і начальнік ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў прыйшлі да высновы: аўташколы не даюць рады.

Са звестак ДАІ, толькі траціна кандыдатаў паспяхова здаюць практычны экзамен з першай спробы. Астатнія два-тры разы прыязджаюць на аўтадром, перш чым атрымаць пасведчанне. «Гэта значыць, што выпускнікі аўташкол не гатовыя да рэальнай дарожнай абстаноўкі», — канстатаваў Ротчанкаў, якога цытуе газета «На страже».

Што прапануюць у МУС:

ўводзіць дакладныя крытэрыі для ацэнкі працы аўташкол;

пазбаўляць сертыфікатаў адпаведнасці тыя навучальныя цэнтры, якія сістэматычна «штампуюць» непадрыхтаваных кіроўцаў;

павялічыць колькасць гадзін практычнага кіравання;

укараняць сучасныя трэнажоры і сімулятары ў навучальны працэс.

Канкрэтныя прапановы аб рэформе падрыхтоўкі павінны паступіць да канца трэцяга квартала гэтага года.

У Беларусі штогод фіксуюць сотні ДТЗ з віны кіроўцаў са стажам менш за два гады. МУС упэўнена: падвышэнне стандартаў навучання дапаможа скараціць гэтую статыстыку.

Тэма падрыхтоўкі кіроўцаў узнімалася і раней. У 2023 годзе МУС ужо ўзмацняла кантроль за працай аўташкол, а ДАІ пачала публікаваць рэйтынг навучальных цэнтраў па выніках здачы экзаменаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках