8 траўня 2025, Чацвер, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: Ці абярэ канклаў амерыканскага Папу?

6
Foreign Policy: Ці абярэ канклаў амерыканскага Папу?
Фота: Getty Images

Некаторыя кардыналы заклікаюць выбраць Папу з ЗША як процівагу ўплыву Трампа.

Сёння дзверы Сікстынскай капэлы зноў зачыніліся: пачынаецца канклаў - таемны выбар новага кіраўніка каталіцкай царквы, піша Foreign Policy (пераклад — сайт Charter97.org), але за малітвамі і галасаваннямі хаваецца пытанне, якое яшчэ нядаўна здавалася неймаверным: ці гатовы Ватыкан да амерыканскага Папы?

На фоне геапалітычных зрухаў і росту ізаляцыянісцкай палітыкі ЗША, частка кардыналаў шукае постаць, здольную вярнуць Амерыку да дыялогу і шматбаковага падыходу. Як выказаўся кардынал П'етра Паралін,«цяперашняя замежная палітыка ЗША моцна адрозніваецца ад звыклай, асабліва для Захаду».

Ідэя папы-амерыканца доўга ўважалася за ерась. Яшчэ ў 1899 годзе Папа Леў XIII перасцерагаў ад «амерыканізму» - духу празмернай свабоды і індывідуалізму. А ў 2022 годзе кардынал Робэрт Макэлрой шчыра заявіў: «Я супраць таго, каб амерыканец стаў Папам». Прычына? ЗША і так маюць занадта шмат улады ў свеце.

Але часы мяняюцца. Галоўнымі кандыдатамі называюць кардыналаў Робэрта Прэваста і Джозэфа Тобіна — абодва амерыканцы паводле пашпарту, але не паводле духу. Прэваст, ураджэнец Чыкага, большую частку жыцця правёў у Перу і Італіі, а цяпер узначальвае ключавы аддзел Ватыкана па прызначэнні біскупаў. Яго фраза: «Біскуп - не маленькі прынц, а пастыр, які пакутуе разам са сваёй паствай» — стала знакавай у Рыме.

Гэтыя амерыканцы - не ўвасабленне Трампа, а яго супрацьлегласць. Яны бліжэйшыя да народа, гавораць на некалькіх мовах і ведаюць свет па-за ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках