Якое надвор'е чакаецца ў Беларусі 8 траўня
- 7.05.2025, 18:01
- 3,374

Замаразкі чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны.
У Беларусі 8 траўня чакаюцца замаразкі да мінус 5 градусаў, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На найбліжэйшыя некалькі дзён абвешчана штармавое папярэджанне.
Уначы прагназуецца пераменная воблачнасць, днём будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах можа быць слабы туман. Вецер паўночна-заходні 3–8 м/с.
Замаразкі чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. Месцамі мінімальная тэмпература паветра складзе плюс 1 – плюс 3 градусы. Днём паветра прагрэецца да 6–12 градусаў.