8 траўня 2025, Чацвер, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вэнс: Расея просіць занадта шмат на перамовах датычна Украіны

20
Вэнс: Расея просіць занадта шмат на перамовах датычна Украіны

Разам з тым ЗША не думаюць, што Масква зусім не зацікаўленая ў мірным урэгуляванні.

Расея выстаўляе празмерныя патрабаванні на перамовах датычна Украіны, заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Ды Вэнс.

«Я не стаў бы гаварыць, што расейцы не зацікаўленыя ва ўрэгуляванні. Я сказаў бы, што цяпер расейцы высоўваюць пэўны набор патрабаванняў, пэўны набор саступак для спынення канфлікту. Мы мяркуем, што яны просяць занадта шмат, разумееце?» – сказаў Вэнс, выступаючы ў Вашынгтоне на форуме, арганізаваным Мюнхенскай канферэнцыяй у бяспецы.

Паводле словаў Вэнса, адной з заслуг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стала тое, што яму ўдалося «прымусіць» Расею назваць умовы ўрэгулявання вайны. Віцэ-прэзідэнт адзначыў, што азнаёміўшыся з першапачатковай пазіцыяй Масквы, рэакцыя Вашынгтона была такой: «вы просіце занадта шмат». «Але менавіта так складаюцца перамовы», – дадаў ён.

Вэнс адзначыў, што ЗША зусім не здзівіліся, калі зразумелі, што паміж пазіцыямі Расеі і Украіны ёсць вялікая розніца. Паводле ягоных словаў, наступным крокам павінна стаць выпрацоўка базавых параметраў для пачатку прамога дыялогу паміж бакамі. «Мы хочам, каб Расея і Украіна дамовіліся пра базавыя ўмовы для перамоваў. ЗША гатовыя ўдзельнічаць у гэтых абмеркаваннях, але галоўнае – каб самі бакі пачалі размаўляць адзін з адным», – указаў ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках