Сёння вызначыцца другі фіналіст Лігі чэмпіёнаў
- 7.05.2025, 18:16
- 1,570

«ПСЖ» прыме «Арсенал».
Сёння, 7 траўня, адбудзецца матч у адказ паўфіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА, у якім сустрэнуцца «ПСЖ» і «Арсенал».
Гульня пройдзе на стадыёне «Парк дэ Прэнс» у Парыжы.
У якасці галоўнага арбітра сустрэчы выступіць Фелікс Цваер з Нямеччыны. Стартавы свісток суддзі прагучыць а 22-й паводле Менска.
Першы матч паміж гэтымі камандамі закончыўся з лікам 1:0 на карысць французскага гранда.
Учора месца ў фінале забяспечыў сабе міланскі «Інтэр», абгуляўшы каталонскую «Барселону».