8 траўня 2025, Чацвер, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны атакавалі ключавыя абаронныя заводы ў тыле Расеі

6
Украінскія дроны атакавалі ключавыя абаронныя заводы ў тыле Расеі

Пасля выбухаў прадпрыемствы ахапілі пажары.

Дальнабойныя дроны СБУ гэтай ноччу падбілі два заводы ВПК у расейскім тыле – «Базальт» і «Сплаў».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.

Паводле звестак крыніцаў, «Базальт» – гэта галоўнае абароннае прадпрыемства РФ, якое вырабляе ўзбраенне і боепрыпасы для ўсіх кшталтаў расейскіх войскаў. Яно знаходзіцца ў Краснаармейску, Маскоўская вобласць.

«Там мясцовыя жыхары налічылі не менш як 7 выбухаў, пасля якіх пачаўся пажар», – паведамілі крыніцы.

Таксама быў атакаваны завод «Сплаў», – гэта адзінае ў Расеі прадпрыемства, якое праектуе і распрацоўвае рэактыўныя сістэмы залпавага агню і патроны. Яно знаходзіцца ў горадзе Тула. Пасля прылётаў дронаў на тэрыторыі прадпрыемства ўзнік моцны пажар і задымленне.

Акрамя таго, рух украінскіх беспілотнікаў прымусіў расейцаў увесці на тэрыторыі Маскоўскай вобласці «План Дыван», які прадугледжвае закрыццё аэрапортаў. Гэта стварыла транспартны калапс. Авіякампаніі скасавалі сотні рэйсаў.

«У адрозненне ад расейцаў, якія б'юць па жылых шматпавярхоўках у мірных гарадах, СБУ працуе дакладна па ваенных аб'ектах, якія дапамагаюць ворагу ажыццяўляць узброеную агрэсію супраць Украіны. Праца над паслабленнем ваенных магчымасцяў Расеі будзе прадаўжацца і надалей», – паведаміла інфармаваная крыніца ў СБУ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках