Прэзідэнт Азербайджана скасаваў візіт у Маскву на 9 траўня
25- 7.05.2025, 18:46
- 23,896

Не прыляціць у Расею і лідар Лаоса.
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў не прыляціць у Маскву на мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі, паведаміў памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў.
«Паступіла такое паведамленне, што Аліеў не прыляціць, на жаль. Растлумачылі так, што ён павінен узяць удзел ва ўнутраных мерапрыемствах, прысвечаных Гейдару Аліеву», – расказаў ён журналісту Аляксандру Юнашаву. 10 траўня – дзень нараджэння Гейдара Аліева, які памёр у 2003 годзе.
Таксама скасаваны візіт у Маскву лідара Лаоса Тханглуна Сісуліта. Ён прапусціць мерапрыемствы праз заражэнне каранавірусам.
Напярэдадні Ушакоў паведамляў, што на 9 траўня ў Маскву павінны прыбыць лідары 29 дзяржаваў. Без Аліева і Сісуліта іх колькасць скарацілася да 27.