8 траўня 2025, Чацвер, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт расейскага бюджэту вырас амаль на 200%

6
Дэфіцыт расейскага бюджэту вырас амаль на 200%

Праз падзенне коштаў нафты.

Федэральны бюджэт Расеі трэці месяц запар сутыкнуўся з падзеннем сыравінных прыбыткаў і павелічэннем дэфіцыту, даў справаздачу ў сераду Мінфін РФ.

Паводле вынікаў красавіка ў казну паступіла 1,08 трлн рублёў падаткаў ад нафты і газу – на 12% менш, чым у тым самым месяцы год таму. Назапашаным вынікам за 4 месяцы зборы з нафтагазавых кампаній аселі на 10%, ці 430 млрд рублёў, да 3,76 трлн.

Агульны аб'ём бюджэтных прыбыткаў, у тым ліку несыравінныя падаткі, вырас на 5%, да 12,3 трлн рублёў. Аднак выдаткі, траціна якіх сёлета закладзеная на войска і вайну, узляцелі на 20%, да 15,5 трлн рублёў.

Як вынік: да канца красавіка ў бюджэце ўтварыўся дэфіцыт на 3,23 трлн рублёў, які на 183% перавысіў паказнік за першыя чатыры месяцы мінулага года (1,14 трлн). А без рэальнага забеспячэння падатковай выручкай аказаўся кожны пяты выдаткаваны ўрадам рубель (20,8% бюджэту).

Сыравінныя прыбыткі аселі праз падзенне коштаў нафты, тлумачыць Мінфін РФ у рэлізе: сярэдні кошт бараля Urals у красавіку апусціўся да $54, хоць яшчэ ў студзені дасягаў $70 і вышэй. Пры гэтым «існуюць рызыкі» далейшага зніжэння нафтагазавых паступленняў «з прычыны паслаблення коштавай кан'юнктуры», папярэджвае ўстанова. У пачатку траўня каціроўкі Urals у расейскіх партах апусціліся да $47–48, паводле звестак Argus, а Мінэканамразвіцця прагназуе, што ў сярэднім да канца года яе кошт складзе блізу $53.

Першапачаткова бюджэт-2025 вярсталі з разліку, што нафта будзе каштаваць $69,7 за бараль. У красавіку МЭР знізіла прагноз да $56, а Мінфін утрая павялічыў ацэнку бюджэтнага дэфіцыту: замест 1,2 трлн рублёў цяпер ён плануецца памерам 3,8 трлн рублёў. Каб пакрыць яго, давядзецца распячатаць Фонд нацыянальнага дабрабыту і прадаць валюты на 800 млрд рублёў да канца года, папярэдзіў Мінфін у аўторак.

З коштамі нафты, падобна, «рэалізуюцца самыя апакаліптычныя прагнозы», пішуць аналітыкі MMI. У рэальным выразе (з улікам інфляцыі) Urals каштуе рэкордна танна з пандэміі, а з улікам анамальна моцнага рубля яе рублёвы кошт у красавіку ўпаў да 4,4 тысячы рублёў за бараль.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках