10 траўня 2025, Субота, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі абаронца, які вярнуўся з палону, і страціў дзве нагі, зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову

2
Украінскі абаронца, які вярнуўся з палону, і страціў дзве нагі, зрабіў сваёй дзяўчыне прапанову

Кранальнае відэа.

Украінскі вайсковец, які страціў абедзве нагі праз цяжкае раненне і перажыў палон, пачуў запаветнае «так» ад сваёй каханай.

Радаснай весткай абаронца падзяліўся ў сваіх сацсетках 5 траўня. Прапанову ўкраінец зрабіў у львоўскім цэнтры Superhumans, дзе ён праходзіў рэабілітацыю пасля ранення.

На кадрах відаць, што хлопец быў падрыхтаваны. На імгненне, пакуль ягоная дзяўчына Ганна адвярнулася, Вячаслаў стаў на адно калена і чакаў, пакуль каханая заўважыць яго.

Калі яна павярнулася, ён ужо чакаў з заручальным пярсцёнкам у руках. Дзяўчына была вельмі ўсхваляваная і адначасова шчаслівая. «Яна сказала “так”», – падпісаў абаронца сваё паведамленне ў сацсетках.

«Я ж не адна расплакалася?», «жывіце доўга і шчасліва, а мы ваша шчасце будзем абараняць», «вялікая павага і пахвала такім жанчынам, якія з намі да канца і да смерці», – віншуюць у каментарах TikTok сябры і карыстальнікі.

@slaviksky2 попри все, попри полон, поранення, вона вірила що я живий і чекала на мене ❤️💍 #українапонадусе💙💛 #перемогазанами💙💛💪 #кохання ♬ оригінальний звук - Slaviksky

Вячаславу Куцьіну 29 гадоў. Ён з Днепрапятроўскай вобласці родам, аднак вырас у Луцку. У 2014 годзе, будучы 18-гадовым юнаком, ён пераехаў жыць за мяжу. Неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Вячаслаў вярнуўся ў родную Украіну і ўступіў у шэрагі УСУ, піша «Суспільне Львів».

Ён прайшоў расейскі палон, у якім прабыў 13 месяцаў, вярнуўся з яго ў студзені 2025 года. Таксама мужчына атрымаў цяжкае раненне, у выніку якога страціў абедзве нагі.

Пасля вяртання дадому быў на рэабілітацыі ў Superhumans. Сваёй дзяўчыне Вячаслаў зрабіў прапанову ў дзень выпіскі, 2 траўня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках