9 траўня 2025, Пятніца, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая самая сонечная краіна Еўропы

4
Названая самая сонечная краіна Еўропы

Гэта не Італія і не Гішпанія.

Стала вядомая самая сонечная краіна ў Еўропе, піша інфармацыйны партал «Турпрам».

Дарэчы, гэта не Гішпанія, Італія ці Грэцыя. У спіс яны патрапілі, але далёка не на першыя месцы.

Рэкардсмэнам у колькасці сонечных дзён аказаўся Кіпр. Тут налічваецца больш за 300 ясных дзён за год.

Трохі адстала ад Кіпра іншая міжземнаморская астраўная дзяржава – Мальта, дзе таксама больш за 300 дзён можна атрымліваць асалоду ад сонца.

Трэцяе месца заняла Гішпанія (блізу 300 сонечных дзён), чацвёртае – Партугалія (290).

Замыкаюць пяцёрку Італія і Грэцыя. У гэтых краінах сонца свеціць 280 дзён за год.

Самай пахмурнай еўрапейскай дзяржавай стала Ісландыя. Тут усяго 120 сонечных дзён.

Вялікая Брытанія, Ірландыя, Бельгія і Літва крыху больш атрымліваюць сонца – блізу 150 дзён за год.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках