«Вось і ўсё, вось стаўленне Пуціна да ягоных жа пешак»
4- 8.05.2025, 10:11
- 13,972

Стала вядома, ці будуць Януковіч і Асад на парадзе 9 траўня.
Крэмль не запрасіў на парад 9 траўня ў Маскве былых замежных лідараў, якія пражываюць у Расеі. Відавочна гаворка ідзе пра двух прэзідэнтаў-уцекачоў - украінскага Віктара Януковіча і сірыйскага Башара Асада, піша «Тэлеграф».
Пра гэта заявіў прэс-сакратар кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў. Яго словы перадаюць расейскія СМІ. Акрамя таго спікер Крамля запэўніў, што расейскія вайскоўцы робяць усё неабходнае, каб святкаванне «прайшло ў спакойнай і мірнай абстаноўцы».
Як рэагуюць у сеціве
Каментатары навіны пра тое, што Януковіча і Асада не запрасілі на парад у Маскве, не здзіўлены гэтым, бо менавіта такі лёс «пешак Пуціна». Некаторыя сумняваюцца, што яны наогул жывыя.
«Каму патрэбныя прэзідэнты без краіны», «Вось і ўсё, вось стаўленне Пуціна да ягоных жа пешак», «Вось жыццё ў дыктатараў, да труны хавацца і то калі пашанцуе», «Вось такі ён «прытулак» для людаедаў», «А ці жывыя яны? Вось таму і не запрасілі», — пішуць у сеціве.




