Белпошта часова змяніла правілы выканання экспрэс-паслугі
1- 8.05.2025, 10:22
- 1,210

Новыя правілы закранулі як аддзяленні ў Менску, так і ў абласных цэнтрах.
РУП "Белпошта" паведаміла аб часовых зменах ва ўмовах прыёму экспрэс-пасылак, якія будуць дзейнічаць 8 і 9 траўня ў сувязі са святкаваннем Дня Перамогі. Новыя правілы закранулі як аддзяленні у Менску, так і ў абласных цэнтрах.
Для аб'ектаў паштовай сувязі г. Менска 8 траўня прыём экспрэс-пасылак будзе ажыццяўляцца толькі на адрасе наступных гарадоў: Берасце, Баранавічы, Пінск, Полацк, Віцебск, Наваполацк, Жлобін, Гомель, Калінкавічы, Мазыр, Ліда, Гародня, Бабруйск, Магілёў і сам Менск. Дастаўка на гэтых кірунках будзе праводзіцца 9 траўня на працягу дня.
9 траўня прыём экспрэс-пасылак будзе ажыццяўляцца на адрас усіх населеных пунктаў краіны, а іх дастаўка запланаваная на 10 траўня на працягу дня.
Для аб'ектаў паштовай сувязі абласцей 8 траўня прыём экспрэс-пасылак будзе праводзіцца толькі на адрас тых жа гарадоў, што і для Менска (Берасце, Баранавічы, Пінск, Полацак, Віцебск, Наваполацк, Жлобін, Гомель, Калінкавічы, Мазыр, Ліда, Гародня, Бабруйск, Магілёў, Менск). Дастаўка на гэтых кірунках таксама запланаваная на 9 траўня цягам дня.
9 траўня прыём экспрэс-пасылак з дастаўкай на наступны дзень у аб'ектах паштовай сувязі абласцей ажыццяўляцца не будзе.
У «Белпошце» таксама ўдакладнілі, што магчымасць прыёму экспрэс-пасылак у аб'ектах паштовай сувязі г.Менска ў названы перыяд лепш папярэдне ўдакладняць.