НГУ: Расейцы саступілі бітву за «свой Бэрлін у Харкаўскай вобласці»
2- 8.05.2025, 10:39
- 4,866

Так лясны масіў на поўнач ад Ліпцоў называлі самі акупанты.
Сілам абароны Украіны ўдалося аднавіць пазіцыі паблізу вёскі Ліпцы. Агулам байцы вызвалілі тэрыторыю плошчай больш за 200 гектараў.
Як піша «Фокус», аб прасоўванні ўкраінскіх сіл паведамілі аналітыкі DeepState.


У 13-й брыгадзе Нацыянальнай гвардыі Украіны «Хартыя» заявілі, што расейскія акупанты «саступілі бітву за свой «Бэрлін» у Харкаўскай вобласці». Высветлілася, што так лясны масіў на поўнач ад Ліпцоў называлі самі расейцы.
У выніку маштабнай аперацыі была вызваленая тэрыторыя плошчай больш за 2 мільёны квадратных метраў (больш за 200 гектараў). Наступ доўжыўся пяць з паловай месяцаў - з лістапада 2024 года.

«Дзякуючы зладжанай працы падраздзяленняў атрымалася адціснуць ворага далей ад Харкава і аднавіць кантроль над важным прыродным і тактычна значным адцінкам мясцовасці», — падкрэслілі ў «Хартыі».
За час баёў УС РФ страцілі:
амаль 1500 салдат (загінулымі і параненымі);
больш за 200 адзінак узбраення;
175 адзінак тэхнікі.
Адзначаецца, што прарыў варожай абароны і стварэнне плацдарма ў пачатку аперацыі ажыццявілі супольныя сілы «Хартыі» і 92-й асобнай штурмавой брыгады імя Кашавога атамана Івана Сірко УСУ.