Якім будзе надвор'е ў Беларусі на вялікія выходныя
1- 8.05.2025, 17:27
- 6,040

Падрабязны прагноз.
9 траўня надвор'е прадоўжаць вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная няўстойлівая паветраная маса.
Раніцай і ўдзень месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер паўночна-заходні ўночы слабы, удзень сярэдні. Ноччу на большай частцы тэрыторыі прымаразкі 0, -5°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра +1 + 4°С; удзень +8+14°С.
10 траўня ноччу месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам), (уночы невялікія, удзень сярэднія). Вецер паўночнай чвэрці ад слабага да сярэдняга, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы +1 + 5°С, месцамі прымаразкі 0, -5°С; тэмпература паветра ўдзень +8…+14°С.
11 траўня ўдзень месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночнай чвэрці ад слабага да сярэдняга, днём месцамі парывісты. Прымаразкі 0.. -5°С, месцамі тэмпература паветра + 1… +6°С; тэмпература паветра удзень +8… +15°С.