Вярхоўная Рада Украіны ратыфікавала пагадненне з ЗША аб карысных выкапнях
4- 8.05.2025, 14:45
- 2,176

У прэамбулу тэксту дадалі пункт аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Вярхоўная Рада Украіны ў чацвер, 8 траўня, прагаласавала за ратыфікацыю пагаднення аб карысных выкапнях паміж ЗША і Украінай, піша New Voice.
Украінскі народны дэпутат Яраслаў Жалязняк паведаміў, што за праект прагаласавалі ўсе фракцыі і групы, увогуле — 338 дэпутатаў.
Дэпутатка Ірына Герашчанка дадала, што ў прэамбулу тэксту дадалі пункт аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і пункт аб тым, што на момант ратыфікацыі парламентарыі «не былі знаёмыя з іншымі дакументамі», з пагадненнем аб абмежаваным партнёрстве. Паводле ейных слоў, усе дакументы, якія будуць прымацца пазней, павінны адпавядаць ратыфікаванаму пагадненню.
2 траўня ўрад Украіны зарэгістраваў законапраект аб ратыфікацыі пагаднення аб выкапнях. 6 траўня камітэт Рады ў пытаннях замежнай палітыкі ўхваліў ратыфікацыю пагаднення.