«У мяне клубніцы пад пуховымі коўдрамі»
3- 8.05.2025, 15:30
- 2,726

Як беларусы абараняюць пасевы ад замаразкаў.
Уночы з 8 на 9 траўні ў Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне аб небяспечнай гідраметэаралагічнай з'яве-замаразках да -5°С. Падобная сітуацыя захаваецца днём у пятніцу, 9 траўня. Магчымы мокры снег у асобных раёнах і парывісты паўночны вецер. Два дні таму начныя замаразкі шмат дзе знішчылі пасевы, дзеляцца беларусы ў сацсетках. А таксама распавядаюць, як рыхтуюцца да новых халадоў, піша «Белсат».
Тэмпературныя рэкорды і аранжавы ўзровень небяспекі
Следам за красавіцкімі замаразкамі ў Беларусь прыйшлі травеньскія. Абсалютны рэкорд мінімальнай тэмпературы быў пабіты ўночы з 5 на 6 траўня ў Бабруйску. Упершыню за 124 гады (назіранні за тэмпературай на метэастанцыі ў Бабруйску вядуцца з 1901 года) у траўні быў зафіксаваны мароз -4,5°С. папярэдні рэкорд быў у 1999 годзе – тады 6 траўня было -4,0°С.
На глебе замаразкі былі яшчэ мацнейшыя. На метэастанцыях «Палеская» і «Бабруйск» тэмпература апускалася да -9°С. У сацсетках распавядаюць, што ўначы 6 траўня ў Гомелі мароз на глебе дасягаў аж -10°C.
З 7 мая на тры дні Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях абвясціла аранжавы ўзровень небяспекі праз адмоўныя тэмпературы паветра ноччу - аж да -5°C. Замаразкі на глебе могуць быць яшчэ мацнейшымі.
МНС папярэджвае: такія халады могуць стаць фатальнымі для гародніны. А ў Беларусі ўжо многія высадзілі ў адкрыты грунт бульбу і карняплоды. Ратавальнікі раяць ўцяпляць ўсе пасадкі спанбондам. Абавязкова трэба накрыць бульбу на палях.
Яблыні ў куртках, градкі пад пуховымі коўдрамі
Журналісты паглядзелі, што беларусы распавядаюць пра замаразкі ў сацсетках:
«Мсціслаў. Вінаград, грушы, валоскія арэхі - не будзе. У вішні няма завязі»
«У мяне і клубніцы замерзлі, і агрэст, і парэчка, і ўсё астатняе».
«Яблыні крыштальныя проста стаяць, лісты і кветкі змёрзлыя, барбарыс у цвіце, замёрз. Сёлета мароз вырашыў дабіць канчаткова»

А напярэдадні новых замаразкаў беларусы кінуліся ратаваць тое, што яшчэ не замерзла. У ход ідзе ўсё - і спанбонд, які раіць МНС, і сена, і вогнішчы, і ўласная вопратка, і пуховыя коўдры.
«Пад пакрыццём - радыска/цыбуля, клубніцы. Ну але перш за ўсё – пладовыя дрэвы, ім капут цалкам амаль - яблыкі, грушы, персікі, слівы, чарэшні. Каб сагрэць дымам, які адганяе мароз, паляць вогнішчы, але рэч у тым, што як толькі замаразкі ўначы прыходзяць, то і дым пачынае ісці роўна ў неба, а не слацца як пры плюсавай тэмпературы, так сабе», – распавядаюць чытачы «Белсату».
Некаторыя апранаюць дрэвы і кусты ў курткі і паліто, як вось гэтая жанчына, якая выклала ў TikTok незвычайны «паказ мод».
@nnatali_n #возвратныезаморозкибеларусь#холодныймвй ♬ оригинальный звук - Наталия
З ёй згодныя падпісчыкі:
«На яблыню можна было старую куртку апрануць. Ужо так два разы рабіла і выратавала. А вось у першыя замаразкі не дадумаліся, як вынік – адмерзлі два персікі, сліва і чарэшня маладзенькія».
«Каб нешта спыніць, трэба быць чараўніком»
А вось яшчэ спосабы выратавання пасеваў:
«Спанбонд 60-ка ў чатыры пласты ратуе. Мінулыя замаразкі мы выстаялі, спадзяюся, і гэтым разам не падкачаем»
«Мы таксама ўсё схавалі і каля дрэў два мангалы распалілі і ўсю ноч палілі»
«У мяне клубніцы пад пуховымі коўдрамі»
«Бульба ўзышла, сенам засыпала»
@agro_blog_ У нас до -5#агроблог #беларусь #сельскоехозяйство ♬ оригинальный звук - Игорь
Аграном у Instagram адзначае, што замаразкі асабліва небяспечныя, калі расліны знаходзяцца ў актыўнай фазе зялёнага росту:
«З красавіцкімі замаразкамі мы паспяхова справіліся, а ў фазе актыўнага зялёнага росту, каб нешта спыніць, трэба быць проста чараўніком. У актыўнай фазе зялёнага росту нешта захаваць зможа, напэўна, толькі агонь, дым, і ўсё».
Аднак спецыяліст раіць не засмучацца і берагчы свае нервы і здароўе.
«Вінаград адновіцца з бакавых пупышак, буякі адновіцца з ніжніх пупышак, ружа – з спячых пупышак, маліна рэмантантныя – ад каранёў. Трускаўкі не захаваць, бо цветаносы чорныя. У Пінску наогул быў наймацнейшы вецер, цяпер чорныя кветканосы. Гартэнзія таксама адновіцца, проста трэба будзе час», - распавядае спецыяліст.