NYT: Вайсковы спектакль у Маскве патрэбны Крамлю, каб схаваць свае няўдачы
3- 8.05.2025, 15:41
- 4,464

За фасадам трыумфу крыецца трывожная рэальнасць.
Масква спрабуе звязаць перамогу ў Другой сусветнай з вайной ва Украіне. Але за вонкавым бляскам хаваюцца ваенныя і дыпламатычныя няўдачы, піша The New York Times (пераклад - сайт Charter97.org).
Расея адзначыць 80-годдзе перамогі над нацысцкай Нямеччынай маштабным вайсковым парадам на Краснай плошчы. Больш за 130 адзінак вайсковай тэхнікі, уключаючы стратэгічныя ракетныя комплексы, і ўдзел замежных лідараў, уключаючы прэзідэнтаў Кітая і Бразіліі, павінны падкрэсліць статус Расеі як не ізаляванай дзяржавы.
Аднак, за фасадам трыумфу хаваецца трывожная рэальнасць. Войска РФ амаль не прасоўваецца на фронце — за апошнія тры месяцы расейскія сілы захоплівалі ў сярэднім 4 км2 на дзень, і гэтага тэмпу недастаткова для выканання нават раней заяўленых мэтаў. Страты застаюцца жахлівымі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў крытыкаваць Крэмль. Пасля ракетнага ўдару па Кіеве ён упершыню адкрыта засумняваўся ў намеры Пуціна закончыць вайну, прапанаваўшы новыя санкцыі. Акрамя таго, ЗША ўзмацнілі пастаўкі ўзбраенняў ва Украіну і ўклалі з Кіевам пагадненне аб супольнай здабычы карысных выкапняў, умацоўваючы стратэгічнае партнёрства.
Прапаганда Крамля працягвае параўноўваць вайну ва Украіне з Вялікай Айчыннай, выклікаючы грамадству ідэю, што «Захад зноў аб'яднаўся супраць Расеі». Аднак такія паралелі ўсё менш пераканаўчыя на фоне адсутнасці рэальных перамог на вайсковым і дыпламатычным франтах.