9 траўня 2025, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта не проста метал, гэта сімвал нязломнасці ўкраінцаў»

«Гэта не проста метал, гэта сімвал нязломнасці ўкраінцаў»

Вайсковы флот Нідэрландаў атрымаў новы карабель, зроблены з украінскай сталі.

Новы карабель баявога забеспячэння Нідэрландаў, Den Helder, афіцыйна прыбыў у свой хатні порт і быў інтэграваны ў Каралеўскі флот. Падчас будаўніцтва судна было выкарыстана 4760 тон сталі металургічнага камбіната «Азоўсталь» Групы «Метінвест» - яе прывезлі яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2020-2021 гадах. Акрамя таго, у канструкцыі карабля Den Helder выкарыстаныя 240 тон прадукцыі італійскага завода Metinvest Trametal.

Як піша «Апостроф», пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кампаніі.

Den Helder мае даўжыню амаль 180 метраў і разлічаны на асноўны экіпаж з 76 чалавек, з магчымасцю размяшчэння яшчэ 80. Ён здольны адначасова абслугоўваць да шасці караблёў, транспартуе больш за восем мільёнаў літраў паліва, а таксама значныя аб'ёмы харчавання, вады, боепрыпасаў і іншых крытычна важных рэсурсаў.

Будаўніцтва карабля пачалося ў снежні 2020 года. А афіцыйна ён уступіць у склад флоту 1 кастрычніка 2025 года пад назвай HNLMS Den Helder. Паўнавартаснае размяшчэнне судна плануецца на сярэдзіну 2026 года.

«Асабліва каштоўна, што для будаўніцтва была выкарыстаная сталь марыупальскага камбіната «Азоўсталь» Групы «Метінвест». Гэта не проста метал, гэта сімвал нязломнасці ўкраінцаў і ўнёсак ва ўзмацненне абараназдольнасці нашых партнёраў. Гэта адзін з апошніх праектаў, у якіх скарыстаная сталь «Азоўсталі», і такія навіны для нас асабліва важныя – як напамінак пра значэнне працы нашай каманды і добрае згадванне пра Марыупаль і нашае прадпрыемства, разбуранае ворагам падчас поўнамаштабнай вайны», - кажа начальнік аддзела замежных закупаў «Метінвеста-СМЦ» Наталля Крывашэй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках