«Канфіскавалі значную суму ў валюце»
- 8.05.2025, 17:11
- 11,584

На Мазырскім НПЗ абмяркоўваюць тое, што адбываецца на заводзе.
Сілавікі і адміністрацыя Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода дагэтуль ніяк не каментуюць затрыманне топ-мэнэджараў прадпрыемства.
«Флагшток» пацікавіўся, што гавораць у курыльнях завода самі супрацоўнікі.
Першапачаткова хадзілі чуткі, што сілавікі затрымалі дзесяць чалавек. Але неўзабаве спіс затрыманых скараціўся да шасці, а частка затрыманых ужо вярнулася да працоўных абавязкаў.
Неафіцыйна працаўнікі абмяркоўваюць, што ў кіраўніка дырэкцыі ў рэканструкцыі і развіцці Аляксандра Гуда канфіскавалі значную суму гатоўкай у замежнай валюце.
Адзін з работнікаў адзначае: «Ён не саромеўся, на працу прыязджаў на аўто за сотню тысяч даляраў».
За махінацыі ў асабліва значнай суме пагражае да 15 гадоў зняволення.
Як паведамлялася раней, на Мазырскім НПЗ былі затрыманы пяць прадстаўнікоў кіраўніцтва, уключаючы першага намесніка гендырэктара - галоўнага інжынера Сяргея Грамовіча.