Прыбытак Славаччыны ад украінскіх бежанцаў перавысіў выдаткі
6- 8.05.2025, 18:32
- 8,762

Аналагічная сітуацыя склалася ў Чэхіі.
Украінскія ўцекачы заплацілі больш грошай у бюджэт Славаччыны, чым яна выдаткавала на дапамогу ім, вынікае з дакумента, падрыхтаванага віцэ-прэм'ерам Пятром Кмецам з партыі Hlas, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, піша Denník N.
Паводле ацэнак Інстытута фінансавай палітыкі ўрада, украінскія бежанцы ў 2024 годзе павялічылі даход дзяржавы на €217 млн за кошт падаходнага падатку, абавязковых унёскаў і ПДВ. У параўнанні з 2023-м унёсак украінцаў у бюджэт павялічыўся больш чым на траціну.
Наадварот, выдаткі на дапамогу ўцекачам летась скараціліся больш чым ўдвая і склалі €98 млн. Усяго на дапамогу бежанцам і гуманітарную дапамогу з 2022 да 2024 года рэспубліка выдаткавала €509 млн, уключаючы выдаткі на размяшчэнне бежанцаў і адукацыю ўкраінскіх дзяцей. З €98 млн за мінулы год большую частку, €65 млн, кампенсаваў ЕЗ.
Украінцы складаюць дзве пятых ад больш чым 122 тысяч замежнікаў, якія працуюць у Славаччыне.
Аналагічная сітуацыя склалася ў Чэхіі. Там украінскія ўцекачы, паводле звестак Мінпрацы рэспублікі, прынеслі ў бюджэт 23,5 млрд крон (€943,4 млн) пры выдатках 15,5 млрд (€622, 2 млн). Усяго з пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне Чэхія выдаткавала 62,5 млрд крон (€2,5 млрд) на дапамогу бежанцам і сабрала з іх 55,5 млрд (€2,2 млрд) за кошт унёскаў і падаткаў. У лютым 2023 года ў краіне працавалі амаль 99 тысяч украінцаў, у студзені мінулага года - 114, 9 тысячы, а ў студзені гэтага года - больш за 150, 3 тысяч.