9 траўня 2025, Пятніца, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калі ў Беларусі стане па-сапраўднаму цёпла

15
Калі ў Беларусі стане па-сапраўднаму цёпла

Сіноптыкі далі прагноз.

Змрочныя хмары, вецер і сырасць ужо стамілі беларусаў.

Вядома, шмат хто любіць прахалоду, але ўсё ж большасць аддае перавагу цеплыні і яркаму сонцу.

Сіноптыкі расказалі, калі беларусам варта чакаць па-сапраўднаму вясновага надвор'я.

Так, паводле інфармацыі Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў (ECMWF), да 25 траўня чакаць устойлівага цяпла жыхарам нашай краіны не варта.

«На тыдні з 12 да 18 траўня будзе надта холадна - на 3-6°C ніжэй за норму», - паведамляе тэматычны канал «Надвор'е».

Крыху цяплей будзе на тыдні з 19 да 26 траўня, але ўсё адно на 1–3°C ніжэй за кліматычную норму.

Холад устанавіўся праз устойлівую сістэму цыркуляцыі атмасферы, якая склалася над Еўропай, абумоўленай прасторавым размеркаваннем абласцей высокага і нізкага ціску.

На надвор'е ўплываюць вышынныя антыцыклоны, якія размясціліся над паўночнай Атлантыкай і над еўрапейскай часткай Расеі. І менавіта так у Беларусь пранікае халоднае паветра з прыпалярных абласцей.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках