9 траўня 2025, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецназаўцы ГУВ адбілі пабрацімаў з палону расейскіх акупантаў проста на полі бою

5
Спецназаўцы ГУВ адбілі пабрацімаў з палону расейскіх акупантаў проста на полі бою

Відэа.

Трылер з Запарожскага фронту - спецназаўцы ГУВ адбілі пабрацімаў з палону акупантаў проста на полі бою.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУВ МА.

Паведамляецца, што трое салдат падраздзялення «Артан Х», якое ўваходзіць у спецпадраздзяленне ГУВ МА Украіны «Артан», адправіліся на заданне - ажыццявіць дыверсійна-выведвальны рэйд да пазіцый 247-га дэсантна-штурмавага палка расейскіх акупацыйных войск.

Дабраўшыся да варожых пазіцый, байцы «Артана Х» сутыкнуліся з групай супраціўніка і ўступілі ў блізкі бой - трое ўкраінскіх штурмавікоў супраць трох расейскіх дэсантнікаў.

У баі маскоўцы ўжылі невядомае хімічнае рэчыва. У выніку атручэння газам нашы байцы страцілі баяздольнасць і трапілі да акупантаў у палон.

З адкрытай мясцовасці, дзе адбыўся бой, вораг пачаў адыход у бок падкантрольнага ім населенага пункта. Рух фіксавалі аэравыведнікі падраздзяленняў актыўных дзеянняў ГУВ МА Украіны.

«У момант, калі расейскія дэсантнікі з нашымі палоннымі дабраліся да першай хованкі, ворага прыцэльна атакавалі FPV-дронамі майстры з «Артана» і сумежных падраздзяленняў, каб адбіць нашых хлопцаў – Кеца, Анубіса і Ключыка», – распавёў камандзір падраздзялення «Артан Х» з пазыўным «Фаварыт».

Трылер з Запарожскага фронту - спецназаўцы ГУВ адбілі пабрацімаў з палону акупантаў проста на полі бою.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУВ МА, інфармуе Цензор.НЕТ.

Пасля філіграннай ліквідацыі першага расейскага дэсантніка адзін з палонных байцоў ГУВ з пазыўным «Кеца» скарыстаўся хаосам і панікай сярод акупантаў.

«Я дачакаўся ўдалага моманту і выслізнуў, знайшоў хованку ў адным з разбураных будынкаў і стаў чакаць, чым усё скончыцца. Вельмі пякло ў грудзях ад газу, якім нас труцілі расейцы. Калі наляцелі нашыя FPV - гэта было неймавернае адчуванне. Вельмі ўдзячны пабрацімам, што не пакінулі на волю лёсу і фактычна вырвалі з палону», - распавёў ён.

Тым часам аператары ўдарных дронаў знішчылі другога захопніка. Трэці і апошні з групы расейскі дэсантнік запоўз пад стары грузавік, але ўкраінскія асы FPV дасталі яго і тамака.

Пасля ліквідацыі варожай групы да двух байцоў «Артана Х» падляцеў выведвальны робат з інструкцыямі ад камандзіра для вываду з акупаванай тэрыторыі. Трэці штурмавік самастойна дабраўся да пазіцый падраздзялення праз некалькі гадзін, калі села сонца.

«Фактычна вырвалі нашых з лап ворага проста на полі бою. Цяпер усе ў прыўзнятым настроі. Такія эпічныя гісторыі паднімаюць баявы дух. Тое, што зрабілі аператары дронаў «Артана» і сумежных падраздзяленняў Сіл бяспекі і абароны Украіны, - найвышэйшы ўзровень майстэрства, проста ювелірная праца. За сваіх б'ёмся да канца. Акупантаў - знішчаем», - сказаў «Фаварыт».

Вызваленыя байцы «Артана Х» вярнуліся з трафейнай зброяй і важнымі звесткамі. Цяпер усе праходзяць лячэнне ад апёкаў, нанесеных расейскімі хімікатамі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках