Рабаўнік праз няведанне Менска прымчаўся проста ў міліцыю
7- 8.05.2025, 19:33
- 8,102

Дэталі незвычайнага злачынства раскрыла пракуратура.
У студзені 2023 года герой гэтай гісторыі вызваліўся з калоніі, пасля чаго некаторы час пражываў і працаваў у Маскве. Увесну 2025-га ён прыехаў у Менск.
Дэталямі незвычайнага злачынства падзялілася пракуратура Фрунзенскага раёна сталіцы з агенцтвам «Минск-Новости».
Як часам бывае, каля крамы ён разгаварыўся з мужчынам і надумаў выпіць за знаёмства. Калі алкаголь скончыўся, новы прыяцель прапанаваў набыць яшчэ гарэлкі. Але на касе здарылася замінка - не праходзіла аплата праз мабільнае прыкладанне.
Тады мужчына папрасіў свайго новаспечанага прыяцеля «паглядзець» тэлефон. Невядома, які план быў у галаве ў рабаўніка. Але мужчына ўзяў у рукі смартфон і паспяшаўся з гаджэтам да выхаду з крамы.
Уладальнік прылады стаў пераследаваць рабаўніка і гучна патрабаваў вярнуць асабістую рэч. Зламыснік, як кажуць, да поспеху ішоў, аднак усё скончылася, так і не паспеўшы пачацца.
Мужчына абраў няўдалы маршрут для ўцёкаў. А віной гэтаму стала няведанне вуліц Менска. У выніку, не арыентуючыся ў сталіцы, фігурант справы абраў маршрут уцёкаў побач з гарадскім аддзелам міліцыі, каля якога якраз стаялі супрацоўнікі ў цывільнай форме адзення. Яны і затрымалі рабаўніка.
Яму выстаўленае абвінавачанне ў адкрытым выкраданні маёмасці (рабаванні), гэта значыць, ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 206 КК. Віну грамадзянін прызнаў цалкам. Шкоду ён кампенсаваў.