9 траўня 2025, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ватыкане абралі новага Папу Рымскага

59
У Ватыкане абралі новага Папу Рымскага

Ім стаў кардынал з ЗША.

У Ватыкане 8 траўня абвясцілі імя новага Папы Рымскага. Ім стаў кардынал Роберт Прэво амерыкана-перуанскага паходжання.

Ён возьме сабе імя Леў XIV.

Гэта будзе першы амерыканскі пантыфік у гісторыі.

Прэво правёў большую частку сваёй кар'еры ў якасці місіянера ў Паўднёвай Амерыцы і зусім нядаўна ўзначальваў офіс Ватыкана ў прызначэнні біскупаў.

Чакаецца, што ён будзе развіваць рэформы папы Францішка.

Цягам дзесяці гадоў ён працаваў у Трухільё, Перу, а потым быў прызначаны біскупам Чыклаё, іншага перуанскага горада, дзе служыў з 2014 да 2023 года.

Раней 8 траўня ў Ватыкане закончыўся канклаў, на якім кардыналы Каталіцкай царквы абралі новага пантыфіка. Пра гэта абвясціў белы дым з трубы на даху Сікстынскай капэлы – сімвал таго, што адзін з кандыдатаў набраў больш за дзве траціны галасоў і стаў новым Папам.

Канклаў пачаўся вечарам 7 траўня і прадоўжыўся крыху больш за адзін дзень. Папу абралі з чацвёртай спробы.

Ранейшы кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы Францішак памёр 21 красавіка ад інсульту, яму было 88 гадоў. Яго пахавалі 26 красавіка. Труну з целам пантыфіка паклалі ў склеп у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ. Ён узначальваў царкву з 2013 года.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках