9 траўня 2025, Пятніца, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мерц запэўніў Зяленскага ў прадаўжэнні падтрымкі Украіны

Мерц запэўніў Зяленскага ў прадаўжэнні падтрымкі Украіны

Канцлер Нямеччыны і прэзідэнт Украіны правялі тэлефонную размову.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў першыя перамовы з Фрыдрыхам Мерцам на пасадзе канцлера Нямеччыны. Бакі абмеркавалі падтрымку Украіны.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў Telegram.

Паводле словаў Зяленскага, перамовы з Мерцам былі дэталёвыя і добрыя. Сярод іншага, Прэзідэнт павіншаваў канцлера з прызначэннем на пасаду і пажадаў поспехаў.

Прэзідэнт адзначыў, што чакае ад Нямеччыны захавання за сабой адной з ключавых роляў у падтрымцы Украіны – для абароны ўкраінцаў цяпер і для аднаўлення краіны пасля заканчэння вайны.

«Ёсць вялікі патэнцыял партнёрства паміж Украінай і Нямеччынай, і мы ўжо дамовіліся працаваць над рэалізацыяй многіх важных рэчаў. Абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва. Канцлер запэўніў у прадаўжэнні падтрымкі Украіны. Было важна гэта пачуць», – дадаў ён.

Зяленскі таксама дадаў, што разам з Мерцам будзе весціся праца над дасягненнем міру паміж Украінай і Расеяй. Прэзідэнт і канцлер плануюць графік кантактаў на найбліжэйшы час.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках