9 траўня 2025, Пятніца, 16:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: УСУ дэсантаваліся на левым беразе Дняпра

12
СМІ: УСУ дэсантаваліся на левым беразе Дняпра

Украінскія сілы здзейснілі кідок у раёне Антонаўскага моста.

Расейскія суполкі заяўляюць аб паспяховай высадцы дэсанта Узброеных сіл Украіны на левым, акупаваным, беразе Дняпра, у раёне Антонаўскага моста, піша «Фокус».

Пра гэта паведаміў шэраг расейскіх Telegram-каналаў, сярод іншага суполка «Мілітарыст» позна ўвечары 8 траўня.

Са звестак каналаў, дэсант УСУ высадзіўся ля самага Антонаўскага моста ў Херсонскай вобласці.

Расейскія суполкі распаўсюджваюць таксама карту, на якой абазначаюць прыблізнае месца высадкі ўкраінскага дэсанту.

Расейцы скардзяцца, што ўкраінскія абаронцы нібыта "скарысталіся трохдзённым замірэннем", якое аб'явіў кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін з нагоды Дня перамогі 9 траўня.

Адзначым, што ў расейскіх суполках у Telegram пісалі 8 траўня, што УСУ нібыта з самай раніцы атакуюць населеныя пункты акупаванай Херсонскай вобласці. Расейцы фіксавалі актыўную працу дронаў і авіяцыі.

Таксама расейскія паблікі паведамлялі аб амерыканскай выведцы ў небе над Чорным морам. Яны фіксавалі рух амерыканскага Boeing P-8A Poseidon у небе.

Украінскія вайскоўцы пакуль не каментавалі навіны расейцаў. Афіцыйнага пацвярджэння высадкі дэсанта УСУ на левым беразе Дняпра пакуль што няма.

Нагадаем, што Антонаўскі мост праз Дняпро злучаў Херсон з левабярэжжам, сярод іншага з Алешкамі і Белай Прыстанню. Калі расейскае войска ўцякло з вызваленай тэрыторыі Херсоншчыны восенню 2022 года, то ўзарвала яго разам з уласнымі вайскоўцамі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках