За дзень «замірэння» РФ зладзіла 71 штурм каля Пакроўска
3- 9.05.2025, 9:18
- 1,956

Усяго на фронце адбылося 193 баі.
Учора, калі ўжо дзейнічала абвешчанае нелегітымным прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным «замірэнне», на фронце зафіксавалі 193 баявыя сутыкненні паміж сіламі абароны Украіны і войскам краіны-агрэсаркі Расеі. Пра гэта паведаміў у Facebook Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
Супраціўнік нанёс па пазіцыях украінскіх падраздзяленняў і населеных пунктах адзін ракетны і 18 авіяцыйных удараў, ужыўшы адну ракету і скінуўшы 32 кіраваныя авіябомбы. Акрамя гэтага, ажыццявіў амаль 4 тысячы абстрэлаў, з іх 67 - з рэактыўных сістэм залпавага агню, і залучыў для знішчэння 2659 дронаў-камікадзэ.
Учора авіяцыя, ракетныя войскі і артылерыя сіл абароны абстралялі 16 раёнаў засяроджвання асабовага складу і тэхнікі расейскіх захопнікаў, два пункты кіравання, пяць артылерыйскіх сродкаў, склад захоўвання вайсковых запасаў і яшчэ чатыры важныя аб'екты акупантаў.
На харкаўскім кірунку нашыя войскі адбілі чатыры расейскія атакі, столькі ж - на купянскім. На ліманскім кірунку вораг атакаваў 27 разоў, на паўночным - пяць, на краматарскім - шэсць, на тарэцкім - дзевяць. На пакроўскім кірунку нашы абаронцы спынілі 71 штурмавое і наступальнае дзеянне. На новапаўлаўскім кірунку адбіта 28 варожых нападаў, на арэхаўскім - тры, на прыдняпроўскім - пяць.
На курскім кірунку УСУ адбілі 19 нападаў расейцаў. Там вораг нанёс дзевяць авіяцыйных удараў з выкарыстаннем 17 кіраваных бомб, а таксама ажыццявіў 274 артылерыйскія абстрэлы пазіцый нашых войскаў і населеных пунктаў, у тым ліку шэсць - з рэактыўных сістэм залпавага агню.
Таксама ў Генштабе праінфармавалі аб стратах акупантаў учора, якія складаюць 1,3 тыс. чалавек. Украінскія ваяры абясшкодзілі чатыры танкі, чатыры баявыя браняваныя машыны, 36 артылерыйскіх сістэм, адну рэактыўную сістэму залпавага агню, сродак супрацьпаветранай абароны, 39 БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню і 120 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.