«Беззаконне абсалютнае: самі даляры прадаюць, але назад не бяруць»
14- 9.05.2025, 16:11
- 17,640

Беларусы расказалі аб праблемах з абменам валюты.
У некаторых беларусаў па-ранейшаму ўзнікаюць цяжкасці з абменам даляраў. І хаця праблемныя банкноты візуальна могуць выглядаць цэлымі і непашкоджанымі, аднак банкі адмаўляюцца іх прымаць. Пра такія гісторыі людзі расказваюць у TikTok, піша «Зеркало».
Ціктокерка расказала, што ў яе ўзніклі праблемы з абменам пяці банкнот наміналам па 100 даляраў. Прычым іх адмовіўся прымаць у тым ліку «Банк Рашэнне», у якім тры тыдні таму яна атрымала гэтыя грошы.
На адной з банкнот касірка заўважыла «зялёныя катышкі». «Гэта цвіль, - заявіла работніца банка. - Тут жоўтыя плямы».
@viktoria_gr1b Народ нас наeбывают!! #врекомендации #банк ♬ оригинальный звук - vikysik_gr1b
«Дык гэта банк нам прадаў гэтыя грошы, мы не недзе ж іх купілі», - удакладніла ціктокерку.
«Гэта зразумела, што банк», - адказала касірка і ўдакладніла, што адна з купюр «абясколераная, яна памяняла колер».
Ціктокерка паведаміла, што напісала скаргу ў банк з-за праблем з абменам банкнот. Відэа набрала больш за 1,2 млн праглядаў і 2300 каментароў. Вось некаторыя з водгукаў:
«Беззаконне абсалютнае. Самі прадаюць, але назад не бяруць».
«Навошта вы ўвогуле месяц таму купілі даляры і несяце іх праз месяц назад? У чым сутнасць?
«У мяне не прынялі набытыя ў гэты ж дзень у гэтым жа акне, пакуль не пасварыўся».
«Я купляла еўра, кожную правярала старанна. Вярнула касіру 7 купюр з 11-ці. Бруд, плямы, парваныя, з пячаткамі. А яна сказала, што не заўважыла. Яны толькі да нашых прыдзіраюцца, а самі прадаюць абы-што. Будзьце пільныя».
@viktoria_gr1b Ответ пользователю @Sabirova Vladislava жду ответ на жалобу ! #банкрешение #банк #гомель #врекомендации ♬ оригинальный звук - vikysik_gr1b
«Я нядаўна зладзіла проста скандал, калі ў мяне адмовіліся ў абменніку прыняць купюру, якую мне тамака ж выдалі ў выглядзе рэшты. Я раўла так, што надумалі не звязвацца са мной і памянялі».
Аўтар роліка пазней таксама расказала, як да яе трапілі гэтыя грошы.
«У касе адразу грошы не спадабаліся, паклікала начальніцу (аддзялення банка. - заўв. рэд.), папрасілі прасвятліць мне грошы, даказаць, што яны якасныя. На што яна адказала, што паводле інструкцыі не абавязаная свяціць, у касе грошы ўсе знаходзяцца якасныя», - распавяла ціктокерка.