Die Welt: Мерц абвясціў «надзвычайнае становішча» ў Нямеччыне
2- 8,600

Праз міграцыю.
Новы канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц абвясціў «надзвычайнае становішча» ў краіне. Пра гэта паведамляе Die Welt.
У выданні дадалі, што міністэрства ўнутраных спраў паінфармавала амбасадараў суседніх краін, аднак прадстаўнік урада гэта адмаўляе, але сам міністр Аляксандэр Добрынд гэта пацвярджае.
Як высветлілі журналісты, канцлер абвясціў "надзвычайнае становішча" праз міграцыю. Урад Нямеччыны хоча актываваць артыкул 72 Дамовы аб функцыянаванні Еўрапейскага Звязу.
"Дублінскае пагадненне больш не будзе выкарыстоўвацца, што прывядзе да ўзмацнення памежнага кантролю і адмоваў у выдачы прытулку шукальнікам прытулку", - растлумачылі ў матэрыяле.
Адзначаецца, што міністр унутраных спраў Нямеччыны Аляксандэр Добрынд ужо загадаў адмаўляць шукальнікам прытулку на нямецкіх межах, спасылаючыся на артыкул 72.
“Артыкул 72 дазваляе дзяржавам-сябрам адхіляцца ад пэўных правілаў ЕЗ з мэтай падтрымання грамадскага парадку і абароны ўнутранай бяспекі. Тое, ці дапушчальна гэта ў такім выпадку, ужо было прадметам спрэчак паміж кааліцыяй “Святлафор” і ХДУ/ХСУ летась. Юрысты папярэджвалі, што канчатковую пастанову можа прыняць Еўрапейскі суд”, - нагадалі ў Die Welt.
У той жа час прадстаўнікі Еўрапейскага Звязу адзначылі ў каментары для Die Welt, што нягледзячы на выкарыстанне артыкула 72, "надзвычайнае становішча" не абавязкова абвяшчаць.
“Федэральны канцлер не абвяшчае надзвычайнае становішча” - сказаў прадстаўнік урада Штэфан Карнеліус у інтэрв'ю газеце Bild.