Пуцін паздзекаваўся з Лукашэнкі на парадзе ў Маскве
186- 9.05.2025, 19:21
- 70,832

Дыктатара адправілі да палітыка, з якім у яго быў канфлікт.
На Чырвонай плошчы ў Маскве пачаўся парад, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі ў Другой сусветнай вайне. Пры гэтым на кадрах трансляцыі характэрна незвычайная рассадка замежных гасцей, якія прыбылі ў сталіцу Расtі, піша «Зеркало».
Як бачна, Аляксандра Лукашэнку і ягонага сына Мікалая пасадзілі побач з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. Нагадаем, яны публічна канфліктавалі паміж сабой - у кастрычніку 2022 года Лукашэнка роў на Пашыняна падчас пазачарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Сесію склікала Арменія, тэмай быў армяна-азербайджанскі канфлікт у Нагорным Карабаху і дапамога АДКБ ва ўрэгуляванні сітуацыі.

Фото: скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян на парадзе ў Маскве, 9 траўня 2025 года
Фота: скрыншот трансляцыі
Летась Нікол Пашынян праігнараваў парад у Маскве і не паехаў на яго, заявіўшы: «Не думаю, што кожны год трэба ўдзельнічаць».
Пры гэтым, як бачна з кадраў трансляцыі, кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін, які прымае гасцей, сядзіць побач са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам на даволі вялікай адлегласці ад Лукашэнкі.
Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін на парадзе ў Маскве, 9 траўня 2025 года
Фота: скрыншот трансляцыі

Фото: скриншот трансляции