9 траўня 2025, Пятніца, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сі Цзіньпін заклікаў Пуціна спыніць вайну

14
Сі Цзіньпін заклікаў Пуціна спыніць вайну

Кіраўнік КНР заклікаў да «справядлівага» мірнага пагаднення з Украінай.

Лідар Кітая Сі Цзіньпін падчас візіту ў Маскву заявіў расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну, што спадзяецца ўбачыць «справядлівае» мірнае пагадненне аб Украіне, піша Bloomberg у пятніцу, 9 траўня.

Падчас перамоў з Пуціным 8 траўня Сі паказаў, што Кітай спадзяецца на «справядлівае, трывалае і абавязковае мірнае пагадненне, якое будзе прынятае ўсімі зацікаўленымі сьоранамі» і дасягнутае шляхам дыялогу.

Пры гэтым лідар КНР не ўдакладніў, што ён мае на ўвазе пад «справядлівым» пагадненнем. Ягоная заява стала першым выпадкам, калі кітайскі лідар асабіста выклаў бачанне КНР на заканчэнне вайны супраць Украіны, піша Bloomberg.

Каментар Сі пераклікаецца з сакавіцкім заявай міністра замежных спраў Кітая Ван І, які сказаў, што ўсе стораны канфлікту хочуць «справядлівага і трывалага мірнага пагаднення, што стане абавязковым і будзе прынятае ўсімі».

Bloomberg падкрэслівае, што словы Сі прагучалі на фоне закліку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да Кітаю дапамагчы ў пагадненні паміж Украінай і Расеяй. Таксама Сі спрабуе наладзіць стасункі з Еўропай на фоне тарыфнай вайны з ЗША, гаворыцца ў матэрыяле.

Найбліжэйшыя дні Кітай і ЗША правядуць перамовы ў Жэневе, якія будуць тычыцца ўзаемных гандлёвых мытаў на тавары.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках