9 траўня 2025, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Выхвалянне расейскага топ-шпіёна выйшла вонкі

1
The Telegraph: Выхвалянне расейскага топ-шпіёна выйшла вонкі
Ян Марсалек

Ян Марсалек казаў, што можа паставіць сваім кліентам «нават ядзерную зброю».

Фігурант адной з найбуйнейшых шпіёнскіх спраў у гісторыі Вялікабрытаніі, аўстрыец Ян Марсалек, пахваліўся ў перапісцы, што здольны паставіць «нават ядзерную зброю», калі ў кліента знойдуцца грошы, піша The Telegraph (пераклад - сайт Charter97.org). гэтая інфармацыя прагучала ў судзе на слуханнях аб справе Орліна Русева і яго балгарскай групы агентаў, арыштаваных у 2023 годзе.

Былы топ-мэнэджар Wirecard, які хаваецца ў Маскве пасля фінансавага краху кампаніі, быў арганізатарам шпіёнскай сеткі ў Вялікабрытаніі. У паведамленнях, канфіскаваных у Русева, Марсалек раскрываў планы гандлю зброяй, наймітамі і «крывавымі дыяментамі» з Афрыкі, а таксама займаўся адмываннем мільёнаў даляраў праз Маскву.

«У Лібіі праблема была не ў зброі, а ў тым, што мясцовыя не ўмелі страляць і разбягаліся пры першым стрэле», — дзяліўся ён, абмяркоўваючы пастаўку наймітаў для баёў з «Бока Харам».

У іншым паведамленні Марсалек пісаў: «Ідэальна — каб угандыйцы прыляцелі з гатоўкай на прыватным самалёце. Пяць, дзесяць, пятнаццаць мільёнаў - усё змесціцца ў чамадан».

Абодва агента дамовіліся, што камісію за аперацыю яны падзеляць з ФСБ Расеі.

З больш чым 80 тысяч паведамленняў вынікае: іх дзейнасць ахоплівала ўвесь свет - ад Камеруна да Лібіі і Дубая, ад алмазных угод да шантажу дысідэнтаў. Судовыя слуханні ў справе працягваюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках