10 траўня 2025, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славацкая апазіцыя раскрытыкавала Фіцо за візіт у Маскву 9 траўня

4
Славацкая апазіцыя раскрытыкавала Фіцо за візіт у Маскву 9 траўня

Апаненты прэм'ера назвалі яго паездку «ганьбай».

Прадстаўнікі славацкай апазіцыі назвалі візіт прэм'ер-міністра Славакіі Робэрта Фіцо ў Маскву ганьбай для краіны і пляўком у твар яе супольнікам у Еўрапейскім Звязе і NATO.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фіцо стаў адзіным лідарам з дзяржаў ЕЗ, якія прыехалі на святкаванне 9 траўня ў Маскву. Славацкая апазіцыя заявіла, што разгледзіць магчымасць падаць на Фіцо ў сувязі з гэтым крымінальную скаргу паводле падазрэння ў дзяржаўнай здрадзе.

«Гэта ганьба для Славакіі, гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам. Самая паездка ў Маскву з'яўляецца адным з найгоршых момантаў у замежнай палітыцы Славакіі», – заявіў журналістам старшыня самай магутнай апазіцыйнай сілы «Прагрэсіўная Славакія» Міхал Шымечка.

Славацкія апазіцыйныя палітыкі, якія даўно крытыкуюць Расею за яе поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, загадзя заклікалі Фіцо не ехаць у Маскву.

Апазіцыйная партыя SaS і пазапарламенцкія партыі «Форум» і ODS, аб'яднаныя ў ініцыятыву «Правы блок», раскрытыкавалі паездку Фіцо.

«Гэта ганьба і плявок у твар нашым замежным партнёрам і хаўруснікам у Еўрапейскім Звязе і NATO. Гэтыя партнёры вымушаныя глядзець на нас як на ненадзейнага партнёра, як на ненадзейную краіну з яе лідарам на чале», – заявіў лідар SaS і дэпутат Нацыянальнай рады Славакіі Браніслаў Грэлінг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках