10 траўня 2025, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі заклікаў больш за 40 краін стварыць трыбунал для пакарання Расеі

4
Зяленскі заклікаў больш за 40 краін стварыць трыбунал для пакарання Расеі

Пуцін пачаў вайну супраць Украіны праз беспакаранасць.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пятніцу, 9 траўня, заклікаў Еўропу стварыць трыбунал наконт злачынства агрэсіі, учыненага Расеяй супраць Украіны. Пра гэта ён сказаў у звароце да прадстаўнікоў больш як 40 кран, якія сабраліся ў Львове ў Дзень Еўропы, піша New Voice.

Зяленскі адзначыў, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін пачаў вайну супраць Украіны праз беспакаранасць.

«Ён пазбег пакарання за папярэднія войны, як бандыт, які ні разу не адказваў за зробленае. Гэтага больш нельга дапусціць. І сёння проста перад вамі стаіць выклік. Пастанова стварыць механізм, які здольны прадухіліць будучыя войны — праз прыцягненне да адказнасці», — сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што цяпер усе ганарацца Еўропай, якая паважае кожнага чалавека, чалавечую годнасць і правы. Таму краіны павінны абараніць Еўропу праз трыбунал супраць агрэсіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках