Вялікая Брытанія ўвяла новы пакет санкцый супраць Расеі
- 9.05.2025, 16:09
- 1,962

Пад абмежаванні патрапілі нафтатрэйдары і не толькі.
Сёння Вялікая Брытанія абвясціла новы пакет санкцый супраць Расеі. Сярод іншага, пад санкцыі патрапілі некалькі дырэктараў нафтатрэйдынгавай кампаніі Coral Energy Group, якая цяпер вядомая як 2Rivers Group, паведамляе агенцтва Reuters (пераклад - сайт Charter97.org).
Больш шырокі пакет санкцый закрануў амаль 100 расейскіх нафтавых танкераў, якія належаць так званаму «ценявым флоту». Аб'ява аб санкцыях супала з сустрэчай лідараў Аб'яднаных экспедыцыйных сіл (JEF) - альянсу ў пытаннях бяспекі краін Паўночнай Еўропы, якая праходзіць у Нарвегіі ў пятніцу.
У афіцыйным апавяшчэнні брытанскага ўрада паказана, што Ахмед Керымаў, Тахір Гараеў, Анар Мадатлі, Талат Сафараў і Этыбар Эйюб «атрымлівалі выгаду ад супрацоўніцтва з урадам Расеі або спрыялі яго падтрымцы», выконваючы функцыі дырэктараў кампаніі Coral Energy Group.
Coral Energy змяніла назву на 2Rivers Group пасля выкупу кампаніі мэнэджмэнтам у 2024 годзе, які ажыццявілі Сафараў, Керымаў і Мадатлі.
Кампанія Coral Energy была заснаваная Гараевым у 2010 годзе з офісамі ў Дубаі і Сінгапуры.
Брытанскія ўлады заявілі, што Coral Energy «вяла дзейнасць у стратэгічна важным для ўрада Расеі сектары - расейскай энэргетыцы».
Брытанія ўжо ўвяла санкцыі супраць 2Rivers у снежні 2024 года. Тады кампанія выказала глыбокае расчараванне гэтай пастановай.