10 траўня 2025, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка вельмі ўразлівы»

16
«Лукашэнка вельмі ўразлівы»

Усякі ветрык адправіць яго ў нябыт.

Візіт Лукашэнкі ў Маскву прайшоў без грошай, без сустрэч. Дрыготкая галава і новы фармат прыніжэння абсалютна бясплатна, адзначае тэлеграм-канал «Ник и Майк».

Сіняпальцаму давялося сядзець у кампаніі прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Дарма толькі парад у Менску пераносіў з разлікам на больш працяглы і паспяховы візіт.

Наменклатуры і бізнэсу час зразумець, што Сіняпальцы ўжо не разглядае пытанні з Пуціным. Асабліва фінансавыя. Надышлі новыя часы, куды больш небяспечныя.

Дыктатура, пазбаўленая фінансаў і замежнай падтрымкі, вельмі ўразлівая. Усякі ветрык з Усходу ці з Захаду ў стане адправіць яе ў нябыт. Аднак адзначым, што Захаду ўсё яшчэ нецікава. Так што сапраўдны гулец толькі адзін.

Падарунак ЗША, зроблены пасля няўдалага візіту ў Валгаград, маленькі і запознены. Для стварэння хоць нейкага поля для манеўру патрэбныя шырэйшыя жэсты. І тое не факт, што дапамогуць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках